[ 22:11 ]  Сэсія Рады Бясьпекі ААН адбудзецца заўтра

Брытанскі парлямэнт сёньня, як чакаецца, будзе галасаваць адносна ўрадавай рэзалюцыі з заклікам выкарыстаць “ўсе магчымыя сродкі” пазбавіць Садама Хусэйна зброі масавага зьнішчэньня. Раней сёньня Прэм’ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр зьвярнуўся да парлямэнту з просьбай ухваліць адпраўку 45 тысячаў брытанскіх вайскоўцаў дзеля ўдзелу ў вайсковай акцыі супраць Іраку. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што 30 дзяржаваў аб’ядналіся са Злучанымі Штатамі ў кааліцыю супроць Садама Хусэйна і яшчэ 15 паабяцалі падтрымку. Паўэл паведаміў, што сёньня праз тэлефонны размовы атрымаў запэўніваньні у адкрытай падтрымцы ЗША з боку Даніі і Галяндыі. Раней сёньня Аўстралія заявіла, што дашле 2 тысячы вайскоўцаў дзеля удзелу ў магчымай вайсковай акцыі супраць Іраку. ААН паведамляе, што апошнія прадстаўнікі замежных арганізацыяў пакінулі Ірак. Урад ЗША дасылаў ўжо папярэджаньне у ААН пра неабходнасьць эвакуацыі пэрсаналу ААН з Іраку. Прэсавы прадстаўнік ААН Фрэд Экхард заявіў, што супрацоўнікі ААН пакідаюць Ірак толькі часова. Сэсія Рады Бясьпекі ААН будзе заўтра, -- на ёй чакаецца прамова інспэктара ААН Ганса Блікса , дзе будзе вызначана, што ІРАК мае зрабіць, каб давесьці сваё раззбраеньне. Пасол Францыі у ЗША заявіў, што калі Ірак будзе ўжываць хімічную альбо бактэрыялягічную зброю супроць сілаў ЗША, “сытуацыя цалкам зьменіцца”, і Францыя зможа накіраваць свае войскі ў ЗША. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што вайна супроць Іраку будзе мець сур’ёзныя нэгатыўныя наступствы, справакуе зваротную рэакцыю Мусульманскага сьвету. Кіраўнік агенцыі ААН па справах ўцекачоў папярэдзіў пра наступствы вайны, для людзей, якія стануцца яе ахвярамі і заклікаў Садама Хусэйна саступіць, каб пазьбегнуць канфлікту. Сёньня ўвечары чакаецца, што турэцкі ўрад пагодзіцца дазвоіць амэрыканскім войскам выкарыстоўваць ваенныя базы Турэччыны. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ўпэўнены што Турцыя падтрымае ЗША.