МАСКВА
Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фёдараў заявіў, што другая рэзалюцыя ў справе Іраку па-ранейшаму ня мае аніякіх шанцаў прайсьці праз Раду бясьпекі ААН. Фёдараў паведаміў, што Расея, Францыі і Нямеччына учора ўвечары зрабілі апошнюю спробу спыніць амэрыканскую акцыю супраць Іраку. Тры краіны заклікалі Раду Бясьпекі вызначыць сьпіс крокаў у раззбраеньні Іраку, якія Багдад павінен выканаць, каб пазьбегнуць канфлікту.