[ 05:51 ]  Кiраўнiкi ЗША, Брытанii й Гiшпанii абмяркуюць iрацкi крызыс

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заўтра сустрэнецца з прэм’ер-мiнiстрамi Вялiкай Брытанii i Гiшпанii Тонi Блэрам i Хасэ Азнарам, каб абмеркаваць iрацкi крызыс. Усе тры лiдэры спрабуюць пераканаць Раду бясьпекi ААН прыняць рэзалюцыю, якая дала б Іраку кароткi тэрмiн для раззбраеньня i дазволiла б вайну, калi Ірак ня выканае патрабаваньнi. Прэсавы сакратар Белага дому Ары Фляйшэр заявiў, што ЗША ўсё яшчэ разьлiчваюць на дыпляматычныя сродкi i што сустрэча трох кiраўнiкоў падрыхтуе апошнюю спробу дабiцца рэзалюцыi ААН. Учора Злучаныя Штаты адхiлiлi прапанову адной з краiнаў-сябраў Рады бясьпекi -- Чылi -- даць Іраку тры тыднi на раззбраеньне. Тым часам прадстаўнiкi войскаў ЗША паведамiлi, што амэрыканскi самалёт ўчора разбамбiў дзьве радарныя ўстаноўкi ў заходнiм Іраку. Паводле заходнiх агенцыяў, упершыню для ўдараў скарысталi цяжкi бамбавiк Бi-1Бi. Ён бамбаваў радары, пасьля таго, як адзiн зь iх перамесьцiлi ў зону, забароненую для палётаў iрацкай авiяцыi.