[ 07:01 ]  У сувязi з забойствам Джынджыча арыштавана 56 падазроных

БЯЛГРАД. Урад Сэрбii паведамiў, што 56 меркаваных удзельнiкаў злачыннай групоўкi былi арыштаваныя ў сувязi з забойствам сэрбскага прэм’ер-мiнiстра Зорана Джынджыча. Аднак кiраўнiк бялградзскай палiцыi Мiлан Абрадавiч кажа, што ягоныя падначаленыя дагэтуль шукаюць трох галоўных падазроных, у тым лiку меркаванага кiраўнiка групоўкi – былога камандзера палiцэйскага спэцпадразьдзяленьня, Мiларада Лукавiча. Джынджыча застрэлiлi ў сераду каля ўрадавага будынку ў Бялградзе. Мiнiстар унутраных справаў Сэрбii Душан Мiхайлавiч заявiў, што ўсе адказныя за забойства будуць арыштаваныя, а тыя, хто будзе працiвiцца арышту, будуць зьнiшчаныя. Дзейны прэзыдэнт Сэрбii Наташа Мiцiч абвесьцiла ў краiне надзвычайнае становiшча i трохдзённую жалобу.