[ 22:45 ]  Міністар замежных справаў наведаў Аганістан

Кабул.Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў сёньня правёў перамовы з міністрамі абароны і замежных справаў Афганістану Махамадам Фахімам і Абдулахам Абдулом. На парадку дня сустрэчы былі пытаньні антытэрарыстычнай апэрацыі і расейскага ўдзелу ў стварэньні афганскага нацыянальнага войска. Цягам перамоваў Іваноў папярэдзіў, што міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі могуць выкарыстаць магчымую вайну супраць Іраку, каб падарваць міжнародную стабільнасьць. Іваноў заявіў, што вайна супроць Іраку ўскладніць сытуацыю ў іншых рэгіёнах сьвету, ў тым ліку і ў Афганістане.