[ 06:57 ]  Разьбiўся амэрыканскi ваенны штрубалёт

ФОРТ ДРАМ (ШТАТ НЬЮ-ЁРК). Амэрыканскi ваенны штрубалёт з 13 чалавекамi на борце пацярпеў катастрофу каля вайсковай базы ў штаце Нью-Ёрк. Паводле прадстаўнiкоў амэрыканскага войска, прынамсi два чалавекi выжылi. Пацьверджанай iнфармацыi аб ахвярах пакуль няма. Прычыны катастрофы расьследуюцца.