АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Галоўны збройны iнспэктар ААН Ганс Блiкс скрытыкаваў iрацкiя ўлады за тое, што яны не паведамiлi аб сваiм беспiлётным самалёце. Злучаныя Штаты сьцвярджаюць, што гэты самалёт можа распаўсюджваць хiмiчную i бiялягiчную зброю.
Паводле Блiкса, Ірак мусiў паведамiць iнспэктарам ААН, што мае такi самалёт. Аднак ён дадаў, што экспэрты пакуль ня вызначылi, цi забаронены ён рэзалюцыямi ААН.
Блiкс таксама адмовiўся называць гэты самалёт падставай, якая б дазволiла ЗША i iх саюзьнiкам ужыць супраць Іраку ваенную сiлу. Паводле Блiкса, на наступным тыднi ён дасьць Радзе бясьпекi ААН справаздачу, дзе будзе патлумачана, якiя яшчэ крокi ў раззбраеньнi мусiць зрабiць Ірак.