ЛОС АНДЖЭЛЕС. Да 17 гадоў зьняволеньня асуджанны чалавек, якi незаконна правозiў украiнцаў у Злучаныя Штаты. 37-гадовы Сяргей Межэрыцкi таксама прадаваў жанчынаў сутэнэрам, прымушаючы iх да прастытуцыi.
Нелегальных украiнскiх мiгрантаў у ЗША завозiлi з Мэксыкi праз пустыню на мяжы, а таксама морам. Паводле абвiнаваўцаў у судзе, многiм жанчынам абяцалi працу нянек, мадэлек цi акторак. Замест гэтага iх рабiлi прастытуткамi.
Цяперашнi вырак -- ужо восьмы ў справе злачыннай групоўкi, якая займалася кантрабандай украiнцаў. Яшчэ тры чалавекi знаходзяцца пад судом, а шасьцёра – у вышуку.