[ 06:55 ]  Мiнiстар замежных справаў Расеi наведвае Іран

ТЭГЕРАН. Мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў сёньня сустрэнецца ў Тэгеране з кiраўнiцтвам Ірану. Чакаецца, што на асноўнымi тэмамi на перамовах будзе iрацкi крызыс i сытуацыя ў Афганiстане. Іваноў мае сустрэцца са сваiм iранскiм калегам Камалем Харазi, з прэзыдэнтам Мўхамэдам Хатамi ды iншымi iранскiмi лiдэрамi. Злучаныя Штаты ў панядзелак зноўку заявiлi, што Іран спрабуе стварыць ядзерную зброю. Іранскi ўрад кажа, што яго ядзерная праграма служыць выключна для мiрнай вытворчасьцi энэргii.