ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Туркмэнiстану Сапармурат Нiязаў сёньня пачынае двухдзённы вiзыт у Іран. Сярод пытаньняў на перамовах – пастаўкi ў Іран туркмэнскага газу, а таксама статус Касьпiйскага мора i падзел яго рэсурсаў памiж краiнамi, якiя маюць доступ да Касьпiю.