[ 21:08 ]  Новая радыёстанцыя "Голас афганскіх жанчын"

КАБУЛ У Кабуле пачала перадачы радыёстанцыя “Голас афганскіх жанчын”. Кіраўніцтва радыёстанцыі заявіла, што асноўную ўвагу яно будзе надаваць праблемам, зь якімі сутыкаюцца жанчыны Афганістану. У часы рэжыму талібаў жанчынам было забаронена вучыцца, выходзіць на вуліцу без суправаджэньня мужчыны, было скрайне абмежаванае права жанчынаў на працу. Ня гледзячы на істотнае паляпшэньне сытуацыі пасьля падзеньня талібаў, паводле ААН, афганскія жанчыны й надалей церпяць гвалт, іх запалохваюць.