ПЭКІН
Кiтай абвесьцiў плян перасялiць амаль паўмiльёна чалавек са зьбяднелых раёнаў цягам году. Прадстаўнiк кiтайскага ўраду Лу Фэйдзi сёньня паведамiў, што распрацоўваецца плян перасяленьня людзей зь месцаў, якiя не прыстасаваныя для стабiльнага iснаваньня. Паводле Лу, больш за 28 мiльёнаў чалавек у Кiтаi жывуць у бядноце, i цягам наступнага дзесяцiгодзьдзя сямi мiльёнам спатрэбiцца перасяленьне. Ён дадаў, што перасяленьне дапаможа ў такiх праектах, як пабудова дарогаў цi лiнiяў электраперадачаў. Лу аднак не назваў канкрэтныя раёны, зь якiх будуць адсяляцца людзi. Ён аднак сказаў, што Кiтай прытрымлiваецца прынцыпа добраахвотнага перасяленьня