[ 21:17 ]  Колін Паўэл: Ірак падманвае інспэктараў ААН

(Вашынгтон) Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл абвінаваціў Ірак у тым, што той перасоўвае зброю масавага зьнішчэньня ў патаемныя мейсцы краіны з тым, каб падмануць інспэктараў ААН. Гэтую заяву Паўэл зрабіў падчас сустрэчы ў Вашынгтоне ў прыватным Цэнтры палітычных дасьледваньняў. Ён сказаў, што інфармацыя заснаваная на зьвестках выведкі. Паўэл таксама заявіў, што Садам Хусэйн імкнецца раскалоць Раду бясьпекі ААН і міжнародную супольнасьць. Па словах дзяржсакратара, Хусэйн упусьціў апошні шанец пазьбегнуць сур’ёзных наступстваў у выпадку адмовы раззброіцца, аб якіх ААН папярэдзіла яшчэ летась у лістападзе