[ 16:31 ]  Ірак зьнішчае свае ракэты "Аль Самуд -2"

Багдад Сёньня у Іраку пад наглядам інспэктараў ААН працягваецца зьнішчэньне забароненых ракэтаў “Аль Самуд-2”. Раней ужо былі зьнішчаныя 19 такіх ракэтаў, чакаецца, што сёньня будуць зьнішчаныя яшчэ 9. Паводле ацэнак ірацкае войска мае на ўзбраеньні 100 такіх ракэтаў. Сёньня ў Багдадзе прайшоў шматтысячны парад войскаў, сілаў паліцыі і ўнутраных войскаў.