[ 22:40 ]  Магчыма ўвядзеньне ваеннага трыбуналу для Чачэніі

СТРАСБУР Рада Эўропы разглядае магчымасьць заснаваць адмысловы трыбунал у справе ваенных злачынстваў у Чачэнii. У праекце рэзалюцыi гаворыцца, што такi трыбунал трэба стварыць паводле прыкладу трыбуналу ААН для былой Югаславii. Адзначаецца, што i расейскiя вайскоўцы, i чачэнскiя ваяўнiкi зьдзяйсьняюць злачынствы, бо ў Чачэнii пануе “клiмат беспакаранасьцi”.