[ 17:24 ]  Бразаўскас захаваў пасаду прэм'ера Лiтвы

ВІЛЬНЯ. Альгiрдас Бразаўскас сёньня быў зноўку прызначаны прэм’ер-мiнiстрам Лiтвы. Бразаўскас, якi ўзначальвае каалiцыйны левацэнтрысцкi ўрад, падаў у адстаўку на мiнулым тыднi. Гэтага патрабуюць лiтоўскiя законы, бо ў Лiтве быў абраны новы прэзыдэнт – Роландас Паксас.