[ 17:36 ]  Дзьве партыi змагаюцца за права сфармаваць урад Эстонii

ТАЛІН. Пасьля ўчорашнiх парлямэнцкiх выбараў у Эстонii дзьве партыi змагаюцца за права сфармаваць новы ўрад. Найболей галасоў – крыху больш за чвэрць – набрала Партыя цэнтру. Прыкладна на адзiн адсотак меней – у правацэнтрысцкай партыi “Рэспублiка”. Абедзьве партыi атрымаюць па 28 месцаў са 101 у парлямэнце i паспрабуюць сфармаваць урадавую каалiцыю з дапамогай меншых партыяў. Прадстаўнiкi “Рэспублiкi” ужо заявiлi аб немагчымасьцi каалiцыi з Партыяй Цэнтру. Нягледзячы на палiтычныя разыходжаньнi, гэтыя дзьве партыi, як i пераважная большасьць эстонскiх палiтычных сiлаў, падтрымлiваюць разьвiцьцё Эстонii ў кiрунку рэформаў i шчыльных адносiнаў з Захадам. Чакаецца, што пры сфармаваным цяпер урадзе Эстонiя далучыцца да Эўразьвязу i NATO ў наступным годзе.