[ 18:47 ]  У шэрагу краінаў сьвету працягваліся пратэсты супраць вайны ў Іраку

ПРАГА: Сёньня, у шэрагу краінаў сьвету працягваліся пратэсты супраць вайны ў Іраку. Каля 10-ці тысячаў чалавек дэманстравалі ў пакістанскім горадзе Карачы. У Марока, на вуліцы Касаблянкі выйшлі, паводле мясцовай паліцыі, 160 тысячаў чалавек. Сотні студэнтаў правялі марш у сталіцы Емэну Сане і перадалі ірацкай амбасадзе заяву ў падтрымку Багдаду. Учора, у дэмаснтрацыі ў Сане ўзялі удзел каля трохсот тысячаў чалавек. Дэманстрацыі супраць вайны з Іракам адбыліся таксама ў Турцыі, Егіпце і Босьніі.