[ 14:52 ]  Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі абяцаў мірнае разьвязаньне канфлікту з КНДР

(Сэул) Новаабраны прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Ро Му-хен паабяцаў прыкласьці намаганьні дзеля хуткага заканчэньня крызысу вакол Паўночнай Карэі. У сваёй прамове з нагоды 84-й гадавіны вызваленьня Карэйскай паўвоспы ад каляніяльнай залежнасьці ад Японіі Ро Му-хен заявіў, што Паўночная Карэя выступае рэзка супраць разьвіцьця праграмы ядзернай зброі ў КНДР. Аднак, ён дадаў, што крызыс мусіць быць вырашаны мірным шляхам. Паўночная Карэя тым часам абвінаваціла ЗША ў спробах разьвязаць вайну шляхам выведвальных палётаў і вайсковых манэўраў у рэгіёне. У паведамленьні афіцыйнага паўночнакарэйскага агенцтва навінаў гаворыцца, што Злучаныя Штаты парушалі паветраную прастору КНДР штодня, пачынаючы з 21-га лютага. Пры гэтым са спасылкай на ваенныя крыніцы сьцвярджаецца, што амэрыканскія самлёты У-2 з выведвальнай эектроннай аппаратурай зьдзейсьнілі 180 палётаў