[ 05:39 ]  Арабскiя лiдэры абмяркуюць iрацкi крызыс

ШАРМ ЭЛЬ-ШЭЙХ (ЭГІПЭТ). Лiдэры арабскiх краiнаў сёньня сустракаюцца ў Эгiпце, каб абмеркаваць свае дзеяньнi ў сувязi зь iрацкiм крызысам i магчымасьцю вайны. На гэтай сустрэчы Лiгi арабскiх дзяржаваў, якая аб’ядноўвае 22 краiны, будзе прысутнiчаць i дэлегацыя Іраку. Сустрэча адбудзецца ў курортным горадзе Шарм эль-Шэйх на Чырвоным моры. Чакаецца, што ўдзельнiкi сустрэчы прымуць агульную заяву з асуджэньнем магчымай вайны, скiраванай на зьмену iрацкага рэжыму Садама Хусэйна. Мiнiстар замежных справаў Эгiпту Ахмэд Магер заявiў, што на сустрэчы ня будзе падтрыманая прапанова амэрыканскага дзяржсакратара Колiна Паўэла, каб арабскiя краiны заклiкалi Садама Хусэйна сысьцi i перадаць уладу ў Багдадзе новаму ураду.