[ 19:38 ]  ЗША ўвялі санкцыі супраць трох чачэнскіх груповак

ВАШЫНГТОН. Сёньня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць трох чачэнскіх тэрарыстычных груповак. Гэта: “Рыядус Саліхін – Дывэрсыйны баталён пакутнікаў”, “Іслямскі полк адмысловага прызначэньня” і “Іслямская міжнародная брыгада”. Паводле заявы дзячржаўнага сакратара Коліна Паўэла, гэтыя экстрэміскія арганізацыі маюць дачыненьне да захопу закладнікаў у Маскве ў леташнім кастрычніку. Рахункі груповак будуць замарожаныя, а іхным удзельнікам ня будуць выдавацца візы на ўезд у ЗША.