САЛАХАДДЗІН (Ірак). Ірацкая апазыцыя абвесьціла, што пераадолела рознагалосьсі і гатовая ўзяць уладу пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна. Сёньня на поўначы Іраку, які кантралююць курдзкія паўстанцы, прайшла нарада лідараў апазыцыі. Сфармаваная кіраўнічая Рада, у якую ўвайшлі шэсьць асобаў – прадстаўнікі ірацкіх курдаў, мусульманаў-шыітаў і сунітаў. Паводле афіцыйнага прадстаўніка апазыцыі, створаныя таксама 14 камітэтаў, чые функцыі адпавядаюць міністэрствам будучага ірацкага ўраду.