[ 19:13 ]  Узбэкістан адрынуў заклік Кыргыстану разьмінаваць мяжу

ТАШКЕНТ. Узбэкістан адрынуў заклік Кыргыстану разьмінаваць мяжу. Паводле прадстаўніка ўзбэцкага Міністэрства замежных справаў Гадзіра Юсупава, Ташкент лічыць, што мяжа павінна быць надзейна абароненая ў сувязі з пагрозай пранікненьня тэрарыстаў на тэрыторыю Ўзбэкістану. Узбэцкія ўлады адмовіліся перадаць Кыргыстану мапы мінных палёў уздоўж мяжы. Два дні таму Бішкек выказаў афіцыйны пратэст Ташкенту, калі жыхар Кыргыстану загінуў у памежнай паласе, падарваўшыся на міне.