[ 19:12 ]  Міністар абароны Афганістану ў ЗША

ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Афганістану Мухамэд Фахім абмяркоўвае ў Злучаных Штатах праблемы фармаваньня новага афганскага войска. Лідар Афганістану Хамід Карзай, які таксама знаходзіцца ў Вашынгтоне, заявіў учора, што захаваньне бясьпекі застаецца галоўнай праблемай краіны. Паводле Карзая, колькасьць афганскага ўрадавага войска складае толькі тры тысячы вайскоўцаў. Улады плянуюць павялічыць гэтую лічбу да 70 тысячаў.