КАРАЧЫ. У пакістанскім месьце Карачы забітыя два паліцыянты, якія ахоўвалі будынак консульства ЗША. Шасьцёра – параненыя. У часе праверкі на ўваходзе адзін з наведнікаў выхапіў аўтамат у ахоўніка, адкрыў вагонь і паспрабаваў уцячы, але быў схоплены недалёка ў парку. У леташнім чэрвені ў Карачы, у выніку выбуху каля консульства Злучаных Штатаў загінулі 12 асобаў.