[ 18:51 ]  Новым прэзыдэнтам Чэхіі абраны Вацлаў Клаўс

ПРАГА. Новым прэзыдэнтам Чэхіі абраны Вацлаў Клаўс. Сёньня, у часе трэйцяга туру галасаваньня ў парляманце, Клаўс, былы прэм’ер-міністар Чэхіі – паводле неафіцыйных дадзеных ён атрымаў 142 галасы – (на адзін голас больш, чым патрэбна). Клаўс стане другім прэзыдэнтам Чэхіі пасьля Вацлава Гавэла, які ўзначальваў краіну пасьля “аксамітнай рэвалюцыі 1989 году”.