[ 20:02 ]  50 тысячаў даляраў кожнай ахвяры тэракту

МАСКВА. Адвакат ахвяраў тэрарыстычнага акту ў маскоўскім тэатры Норд-Ост Ігар Труноў прапанаваў маскоўскаму ўраду не даводзіць справу да суду, а выплаціць кожнай ахвяры кампэнсацыю ў памеры 50 тысячаў даляраў. Пры гэтым Труноў спасылаўся на прэцэдэнт, калі сем’ям загіблых у 2000 годзе падводнікаў з субмарыны Курск былі выплачаныя па 25 тысячаў. Большую суму адвакат тлумачыць тым, што ахвяры не былі грамадзянамі, які былі б абавязаныя рызыкаваць сваімі жыцьцямі. Труноў дзейнічае ад імя 81 ахвяры. У мінулым месяцы маскоўскі суд адрынуў зыскі трох першых ахвяраў.