[ 20:00 ] Чэхія забараняе рэкляму тытуню 27 люты 2003, 12:00 ПРАГА. Чэхія – сьледам за іншымі краінамі – уводзіць забарону на рэкляму тытунёвых вырабаў. Пастанова прынятая сёньня ніжняй палатай парляманту. Калі яна будзе ўхваленая і верхняй палатай, закон набудзе моц ад 1 ліпеня.