[ 07:06 ]  Працiўнiкi вайны правялi "вiртуальны марш"

ВАШЫНГТОН. Сотнi тысячаў працiўнiкаў вайны зь Іракам тэлефанавалi i дасылалi факсы амэрыканскаму кiраўнiцтву падчас гэтак званага “вiртуальнага маршу на Вашынгтон”. Тэлефоны Белага дому i Кангрэсу ЗША былi перагружаныя некалькi гадзiнаў. Гэтую акцыю ладзiла каалiцыя “Пераможам без вайны”. Том Эндрус, лiдэр каалiцыi i былы Кангрэмэн ад Дэмакратычнай партыi кажа, што больш за паўмiльёна чалавек зарэгiстравалiтся на адмысловым сайце, i, верагодна, яшчэ прыкладна столькi ж тэлефанавалi без рэгiстрацыi.