ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы затрымалі сёньня падчас рэйда ў паласе Газа палестынскага апэратара, супрацоўніка брытанскага інфармацыйнага агенцтва Ройтэрз. Ахмэд Аль-Хатыб быў затрыманы, калі здымаў перастрэлку ў горадзе Бэйт Ханун, куды сёньня раніцай увайшлі ізраільскія вайсковыя аддзелы. Прадстаўнік камандаваньня заявіў, што Хатыб абвінавачваецца ў тэрарыстычнай дзейнасьці.