[ 07:44 ]  У выніку пажару ў мэтро ў Карэі загінула 120 чалавек

ТЭГУ Выратавальнікі Паўднёвай Карэі дасюль працуюць на месцы ўчорашняга пажару ў мэтро гораду Тэгу, у выніку якога загінулі прынамсі 120 чалавек. Ад 70 да ста прапалі бяз зьвестак і прыблізна сто чалавек атрымалі апёкі. Карэйскія пажарныя кажуць, што спатрэбяцца тыдні для ідэнтыфікацыі ўсіх пацярпелых. Паліцыя арыштавала падазраванага ў падпалу 56-гадовага мужчыну, які меў псіхічныя хваробы. Сьведкі сьцярджаюць, што пажар узьнік пасьля таго, як нейкі чалавек увайшоў у вагон, падпаліў і кінуў на падлогу каністру з вогненебясьпечнай вадкасьцю