[ 07:43 ]  ЗША распрацоўваюць новы праект рэзалюцыі ААН

ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў, што ягоная адміністрацыя распрацоўвае новы праект рэзалюцыі ААН у справе Іраку, які будзе прадстаўлены на разгляд Рады Бясьпекі на працягу некалькіх дзён. Буш аднак зноў паўтарыў, што падтрымка ААН для ЗША жаданая, аднак неабавязковая. Адказваючы на пытаньне пра ўплыў антываенных маніфэстацыяў на пазыцыю ЗША, Буш сказаў, што вайна ёсьць апошнім сродкам, аднак не рабіць нічога было б найгоршым варыянтам. Буш адзначыў сваю нязгоду з тымі, хто не лічыць Садама Хусэйна рызыкай для ўсяго сьвету