ДЭНВЭР. ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Вядучыя навуковыя часопісы сьвету будуць выдаляць з публікацыяў дэталі, якія могуць быць выкарыстаныя тэрарыстамі для стварэньня біялягічнай зброі. З такой заявай выступілі рэдактары 32 выданьняў, якія сабраліся на паседжаньне Амэрыканскай асацыяцыі за разьвіцьцё навукі ў горадзе Дэнвэры.