ВАРШАВА
Францыя пацьвердзіла, што ў нарадзе Эўразьвязу ў справе Іраку ня будуць удзельнічаць прадстаўнікі краінаў-кандыдатаў. Раней прадстаўнік Грэцыі, якая зараз старшынствуе ў Эўразьвязе паведаміў, што прадстаўнікі 10 краінаў-кандыдатаў запрошаныя ў Брусэль на асобную нараду, якая мела праходзіць паралельна. Аднак пад ціскам з боку некаторых краінаў вырашана адмовіцца да гэтага пляну, каб не ўскладняць выпрацоўку сумеснай пазыцыі ў справе Іраку