[ 19:26 ]  Кофі Анан ня выключыў магчымасьць вайны супраць Іраку

УІЛЬЯМСБУРГ (ШТАТ ВІРДЖЫНІЯ). Генэральны сакратар ААН Кофі Анан засьцярог Злучаныя Штаты ад несанкцыянаванага ўжыцьця ваенных захадаў супраць Іраку. Анан заявіў, што каб быць законным і дзейсным, ужыцьцё сілы мусіць быць дазволенае Радай Бясьпекі ААН. Пры гэтым Кофі Анан ня выключыў магчымасьць вайны, заявіўшы, што ў выпадку далейшага парушэньня Іракам рэзалюцыяў ААН Рада Бясьпекі мусіць выканаць свае абавязкі.