Бялград. Як верхняя, так і ніжняя палаты югаслаўскага парлямэнту сёньня ухвалілі Канстытуцыю, якая ўтварае замест югаслаўскай фэдэрацыі новую дзяржаву -- Сэрбія і Чарнагорыя. Паводле Канстытуцыі, у новай дзяржаве ў сумесным кіраваньні застануцца толькі замежныя справы і абарона. Абедзьве рэспублікі маюць права праз тры гады правесьці рэферэндум аб поўнай незалежнасьці.