БРУСЭЛЬ
Сёньня ўступае ў сілу дамова, падпісаная эўрапейскімі краінамі ў Ніцы ў 2000 годзе, якая адкрывае шлях для ўступленьня ў Эўразьвяз новых дзесяці краінаў. Прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі адзначыў учора, што пагадненьне дае магчымасць для першага мірнага аб’яднаньня эўрапейскага кантыненту. Дамова таксама прадугледжвае радыкальнае рэфармаваньне Эўразьвязу. У прыватнасьці да 2004 году павінна быць прынятая Канстытуцыя Эўрапейскага зьвязу