[ 07:28 ]  Страты 100 мільярдаў даляраў

ВАШЫНГТОН Найбуйнейшы ў сьвеце амэрыканскі медыя-гігант "АОЛ Тайм-Уорнер" паведаміў, што ягоныя страты за мінулы год склалі амаль 100 мільярдаў даляраў. Гэта найгоршыая сума стратаў ў гісторыі амэрыканскіх карпарацыяў. Адначасова пра сваю адстаўку заявіў Тэд Тёрнэр, віцэ-прэзыдэнт кампаніі, заснавальнік тэлеканала Сі-Эн-Эн. Найбольшыя страты карпарацыя панесла ў сувязі з крызісам у Інтэрнэт-бізнэсе