Швэйцарыя. Злучаныя Штаты Амэрыкі разьлічваюць на падтрымку ня меньш як дзесяці краінаў у тым выпадку, калі пачнуць ваенную апэрацыю супраць Іраку бяз санкцыі ААН. Пра гэта заявіў сёньня Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, які прыбыў у Давос на Міжнародны эканамічны форум. Паўэл мае намер абмеркаваць праблему Іраку з палітычнымі лідарамі, якія знаходзяцца ў Давосе. Сёньня ж у Багдадзе адзін з ірацкіх вайсковых адмыслоўцаў прыбыў на размову з інспэктарамі ААН. Раней Злучаныя Штаты папярэдзілі Ірак, што адмова ад такіх сустрэчаў абвастрае сытуацыю.