[ 19:37 ]  Робэртсан не застанецца кіраўніком НАТО

БРУСЭЛЬ Генеральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня паведаміў, што ў сьнежні ён ня будзе імкнуцца працягнуць тэрмін свайго кіраўніцтва альянсам. Робэртсан заявіў, што кіраўнікі некалькіх дзяржаваў заклікалі яго застацца на чале НАТО яшчэ на год, але, як падкрэсьліў Генеральны сакратар – чатыры гады – дастаткова доўгі тэрмін для выкананьня такой працы.