[ 21:55 ]  Кіраўніцтва Палестыны абвінаваціла Ізраіль у блякаваньні выбараў

РАМАЛА Кіраўніцтва Палестыны абвінаваціла Ізраіль у блякаваньні дэмакратычных парляманцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, якія меркавалася правесьці сёньня. Прызначаныя яшчэ напрыканцы мінулага году выбары ня могуць адбыцца ў зьвязку зь ізраільскай ваеннай прысутнасьцю ў рэгіёне. Прадстаўнікі Палестыны заклікалі міжнародную супольнасьць дапамагчы рэалізаваць права палестынцаў на правядзеньне свабодных выбараў.