[ 19:22 ]  Арыштаваны чалавек, які сазнаўся ў падрыхтоўцы замаху на Дустума

КАБУЛ. Сёньня ў паўночным Афганiстане арыштаваны чалавек, якi заявiў пра сваю адказнасьць за падрыхтоўку забойства генэрала Рашыда Дустума. Паведамляецца, што арыштаваны прызнаўся ў сваiх сувязях з “Аль-Кайдай”. Ён пацьвердзiў, што сапраўды рыхтаваўся напад на Дустума i ягоных памочнiкаў.