[ 18:25 ]  Афганістан далучыўся да сыстэмы Міжнароднага Крымінальнага Суду

КАБУЛ. Афганістан далучыўся да сыстэмы Міжнароднага Крымінальнага Суду. Памочнік афганскага прэзыдэнта Саед Фазл Акбар паведаміў, што сёньня ўрад падпісаў адпаведнае пагадненьне. Міжнародны суд быў усталяваны летась з мэтай асуджэньня выпадкаў генацыду, ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Некаторыя палявыя афганскія камандзіры абвінавачваюцца ў масавых забойствах, што адбываліся цягам апошніх 20 гадоў. Злучаныя Штаты, якія маюць у Афганістане 8 тысячаў сваіх вайскоўцаў, не падпісалі пагадненьня з Міжнародным судом і адмаўляюцца выдаваць яму сваіх грамадзянаў.