[ 17:45 ]  Злучаныя Штаты ахвотныя абмеркаваць з КНДР умовы скасаваньня ядзернай праграмы

СЭЎЛ. Амэрыканскі пасланьнік Джэймс Кэлі заявіў, што ЗША хочуць абмеркаваць з Паўночнай Карэяй пытаньне ейнай ядзернай праграмы. Пасьля перамоваў з паўдзённакарэйскімі лідэрамі Кэлі адзначыў, што калі пытаньне ядзернай праграмы Паўночнай Карэі будзе станоўча вырашанае, ЗША гатовыя аказаць Пхэняну энэргетычную дапамогу. Як ужо паведамлялася, днямі Паўночная Карэя выйшла з Дамовы аб Нераспаўсюджваньні Ядзернай Зброі. У гэтыя выхадныя крызыс вакол Карэі абмеркавалі прадстаўнікі Расеі і Японіі.