ЕРУСАЛІМ. Ізраiль робiць болей жорсткай барацьбу з палестынскiм тэрарызмам. На думку кабiнэту мiнiстраў, адказнасьць за яго нясуць кiраўнiкi Палестынскай аўтаномii. Таму на сёньняшнiм паседжаньнi ўраду вырашана не дапусьцiць выезду палестынцаў у Лёндан на перамовы пра рэфармаваньне структураў аўтаномii. Зачыняюцца тры палестынскiя ўнiвэрсытэты. Вырашана таксама iстотна пашырыць маштабы ваенных апэрацыяў на палестынскiх тэрыторыях. Мiнулай начы iзраiльскiя гэлiкоптэры нанесьлi ракетныя ўдары па паласе Газа ў адказ на ўчорашнi тэракт у Тэль-Авiве, у вынiку якога загiнулi 23 чалавекi i болей як 100 былi параненыя.