[ 16:53 ]  Паўночная Карэя парушыла Дамову аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі

(Бэрлін) Паводле Міжнароднага агэнцтва атамнай энэргіі, выдаленьне з Паўночнай Карэі двух інспэктараў МАГАТЭ ёсьць яўным парушэньнем Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі. Прадстаўніца МАГАТЭ Меліса Флемінг заявіла, што Паўночная Карэя можа вырабіць збройны плютоній з паліва для атамнай станцыі. Паўночная Карэя загадала інспэктарам МАГАТЭ пакінуць краіну у мінулую пятніцу ў той момант, калі Пхэньян пачаў рэактывацыю ядзернага комплексу ў Ёнбоне. Раней ЗША і Паўднёвая Карэя папярэдзілі, што КНДР можа пазбавіцца гуманітарнай дапамогі ды патрапіць у яшчэ большую міжнародную ізаляцыю, калі хутка ня згорне ядзерную праграму. Прэзыдэнт Паўднёвай карэі Но Му Хен заклікаў ЗША да канусльтацыяў з Сэулам у пляне палітыкі ў адносінах Паўночнай Карэі