[ 19:37 ]  Ватыкан адкрывае свае перадваенныя архівы

РЫМ. Ватыкан абвесьціў аб сваім рашэньні абнародваць гістарычныя дакумэнты аб узаемадачыненьнях кіраўніцтва каталіцкай царквы зь гітлераўскай Нямеччынай. Папа Ян Павал Другі ўхваліў гэтае рашэньне, якое тлумачыцца жаданьнем абвергнуць абвіначваньні супраць Папы Пія. Таго гісторыкі называюць асобай, якая сымпатызавала нацыстам.