[ 18:16 ]  Сёньня Югаславія аднавіла авіяпалёты ў суседнюю Альбанію

БЕЛГРАД: Сёньня Югаславія аднавіла авіяпалёты ў суседнюю Альбанію. Упершыню за некалькі гадоў югаслаўскі самалёт з афіцыйнай дэлегацыяй на борце прызямліўся ў Тыране. Югаслаўска-альбанскія адносіны напружаныя з прычыны канфлікту ў здамінаванай этнічнымі альбанцамі правінцыі Косава, якая імкнецца да незалежнасьці. Былы прэзыдэнт Югаславіі Слободан Мілошэвіч прыпыніў адносіны з Альбаніяй ў 99 годзе пасьля пачатку бамбаваньня сіламі НАТО. Летась Белград і Тырана аднавілі дыпляматычныя зносіны.