[ 05:44 ]  КНДР адновiць будаўнiцтва ядзернага рэактару

ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты выказалi шкадаваньне ў зьвязку з заявай Паўночнай Карэi пра аднаўленьне будаўнiцтва ядзернага рэактара, замарожанага ў 1994 годзе. Гэты рэактар можа вырабляць плютонiй. Прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр назваў гэтае рашэньне непрыймальным i заклiкаў Пхэньян зразумець, чаму ўсясьветная супольнасьць патрабуе спыненьня ядзерных праграмаў.