[ 05:24 ]  Азэрбайджанскiя журналiсты наладзiлi акцыю пратэсту

БАКУ. Каля 200 азэрбайджанскiх журналiстаў узялi ўдзел учора ў акцыi пратэсту ў цэнтры Баку. Яны абвiнавацiлi ўлады Азэрбайджану ў цiску на свабоду слова i перасьледах супрацоўнiкаў незалежных выданьняў. Кiраўнiк Зьвязу журналiстаў Азэр Хасрат заявiў, што ўлады спрабуюць пераўтварыць журналiстаў “у рабоў цяперашняга рэжыму”.